У Менску на вуду аферыстаў трапілася нават жонка работніка банка
4- 22.03.2023, 12:04
- 5,782

Жанчына выканала ўсе ўказанні.
У Цэнтральнае РУУС Менска звярнулася жанчына, якая стала ахвярай кіберзлачынцаў.
Жанчыне патэлефанавалі праз мэсанджар і паведамілі, што махляр спрабуе ўзяць крэдыт на яе імя, паведамляе тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў.
Для таго, каб захаваць свае грошы, а таксама дапамагчы вылічыць аферыста, мянчанцы неабходна аформіць крэдыт на сваё імя, а пасля ўстанавіць на смартфон пэўны дадатак. Жанчына выканала ўсе ўказанні і страціла 7 тысяч рублёў.
Характэрна, што муж жанчыны працуе ў банку і неаднаразова ёй расказваў пра такую схему махлярства.
Следчыя распачалі крымінальную справу.