19 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Фельшцінскі: Рэжым Лукашэнкі — слабае звяно ў расейскай вайсковай кампаніі

12
Юры Фельшцінскі: Рэжым Лукашэнкі — слабае звяно ў расейскай вайсковай кампаніі
ЮРЫ ФЕЛЬШЦІНСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Калі Пуцін страціць Беларусь, працяг ваенных дзеянняў стане бессэнсоўным.

Вядомы амерыканскі гісторык і пісьменнік Юры Фельшцінскі мяркуе, што без вызвалення Беларусі немагчыма перамагчы пуцінскі рэжым. Такое меркаванне ён выказаў інтэрв'ю выданню Kurier Wileński. Сайт Charter97.org публікуе пераклад інтэрв'ю з польскай мовы.

- Юры, наш тэкст з'явіцца ў кіёсках пад канец лютага - у пачатку сакавіка. Такім чынам пройдзе роўна год з пачатку шырокамаштабнай вайны Расеі ва Украіне. І, напэўна, я задам пытанне, якое мучыць многіх - калі гэта скончыцца? Ці можам мы разлічваць, што ўсё скончыцца праз месяцы? Ці ж гаворка ідзе пра гады?

- Гэтая вайна скончыцца, па-першае, пасля таго, як ад расейскіх войскаў будзе вызваленая Беларусь, будзе ліквідаваны Лукашэнка і ў Беларусі будзе створаны новы дэмакратычны ўрад, і, па-другое, пасля таго, як па Маскве будуць нанесеныя ракетныя ўдары па пяці аб'ектах: будынку ФСБ на Лубянцы, будынкам МЗС і Міністэрстве абароны і Дзярждуме Расеі і Астанкінскай тэлевежы. Пасля гэтага з усіх украінскіх акупаваных тэрыторый, уключаючы Крым, расейскія войскі сыдуць самі. Зрэшты, па Севастопалі і Чарнаморскім флоце, можа быць таксама давядзецца для гэтага нанесці ўдары.

Цяпер я паспрабую сфармуляваць, чаму менавіта так трэба весці ваенную кампанію, і калі ўсё гэта можа адбыцца.

Пуцін пачаў захоп Украіны ў 2014 годзе: захапіў Крым, пачаў ваенныя дзеянні на Данбасе, і спыніўся. Ён спыніўся, бо захоп Украіны трэба было пачынаць з наступу на Кіеў. А дзеля гэтага трэба было спачатку акупаваць Беларусь. Беларусь ён акупаваў ціха і незаўважна да 2021 года, і 24 лютага 2022 года пачаў наступ з Беларусі на Кіеў. Наступ быў няўдалы, і вайна прыняла зацяжны пазіцыйны характар. Цяпер Расея зноў канцэнтруе войскі ў Беларусі, каб распачаць другую спробу захопу Кіева. Без гэтага немагчыма перамагчы вайну супраць Украіны, і Пуцін гэта ведае.

Расея вядзе ваенныя дзеянні з трох галоўных кірункаў: беларускага, Данбаскага і крымскага. На Данбаскім і крымскім ідзе пазіцыйная вайна. Там сканцэнтраваны сур'ёзныя сілы расейскага войска, і іх выгнанне з акупаваных тэрыторый праблематычнае. Пры прапорцыі насельніцтва Расеі да Украіны 4:1, пры тым, што Расеі абсалютна ўсё адно, колькі расейскіх салдат гіне ва Украіне, у той час як Украіне не ўсё адно, колькі сваіх грамадзян яна страчвае ў вайне, пры тым, што Расея наносіць яшчэ і беспакараныя ўдары з паветра па цывільным насельніцтве Украіны, пазіцыйная вайна, якая нагадвае кампанію Першай сусветнай на лініі судакранання французскіх і нямецкіх войскаў - з ваенна-тактычнага пункту гледжання не выгадная Украіне. Пералом у гэтай вайне можа адбыцца, толькі калі Украіна, пры палітычнай і ваеннай падтрымцы супольнікаў, нанясе паразу расейскім войскам у акупаванай Расеі Беларусі, і нанясе ўдары па Маскве. Чаму менавіта па Маскве? Таму што вялізная дзяржава - Расея - краіна аднаго горада. Усё жыццё вялікай краіны засяроджана ў Маскве. Усё кіраўніцтва - у Маскве. Увесь цвет Пуцінскай Расеі - у Маскве. Астатняя Расея можа заўтра сысці пад ваду, гэтага ніхто не заўважыць. У Расеі ўсё вызначае Масква і ўсё залежыць ад Масквы. Па ёй і трэба наносіць удар, нікуды больш. Ваяваць на расейскай тэрыторыі таксама нікому не давядзецца.

Для гэтага неабходна, каб заходнія супольнікі Украіны далі ёй наступальныя віды ўзбраення, у тым ліку самалёты класа F-16 і ракеты далёкага радыусу дзеянні, здольныя наносіць ўдары па Маскве. Калі гэта адбудзецца, вайна скончыцца за два тыдні паразай Расеі. Калі не - зацягнецца на непрагназаваны час, да таго часу, пакуль супольнікі не дадуць Украіне адпаведную зброю і не прымуць адпаведную палітычную пастанову. Так што трэба адлічваць час з моманту, калі Украіна атрымае ракеты далёкага радыусу дзеяння.

Я разумею, што сказанае гучыць дастаткова нечакана і радыкальна. Але вызваленне Нямеччыны ад нацызму пачалося не з высадкі супольнікаў у Нямеччыне, а з высадкі супольнікаў у Італіі, Грэцыі і Францыі, і з вызвалення ўсіх акупаваных тэрыторый. І зыход першай сусветнай вайны быў вызначаны не пазіцыйнымі баявымі дзеяннямі на франка-нямецкай мяжы. Наносіць удар трэба заўсёды па слабым, але стратэгічна важным звяне ў ланцугі супраціўніка. Такім звяном у пуцінскай кампаніі ў захопе Украіны з'яўляецца Беларусь - найважнейшая стратэгічная тэрыторыя для нанясення Расеяй рукамі Лукашэнкі ядзернага ўдару па Еўропе і плацдарм для будучага ўварвання ва Усходнюю Еўропу. Калі Расея страціць Беларусь, працяг ваенных дзеянняў у Данбасе і Крыме для Расеі стане бессэнсоўным.

- Якія, па-вашаму, перспектывы Расеі ў гэтай вайне і пасля яе? Перспектывы Пуціна і яго акружэння, а таксама грамадзян Расеі.

- Перспектывы Расеі ў гэтай вайне гаротныя. Бяром найлепшы для Пуціна варыянт: Украіна заўтра здалася і Пуцін яе захапіў. Пасля гэтага ён рушыць у Малдову. Пасля гэтага ён рушыць у краіны Балтыі. І ўсё адно пачнецца поўнамаштабная трэцяя сусветная вайна, у якой Расея зазнае паразу. Але гэта дасць Пуціну нейкую адтэрміноўку і задавальненне, а расейскаму народу - некалькі месяцаў адчування, што ён зноў стаў Вялікім.

Больш магчымы варыянт у тым, што Украіна будзе працягваць ваяваць, прычым у цэлым паспяхова, а Захад павольна рухацца ў бок выдачы Украіне ўсё больш і больш сучасных відаў узбраенняў, у тым ліку F-16 і ракеты далёкага радыусу дзеяння. А Пуцін будзе класці на поле бою новыя дзясяткі і дзясяткі тысяч паслухмяных расейскіх салдат, якія не бачаць нічога няправільнага ў тым, што іх пасылаюць на забой «у інтарэсах дзяржавы».

Пуцін не перажыве гэтай вайны, як і ягонае асяроддзе. Але гэта апошняе, што мяне турбуе, дакладней - апошняе, пра што мы павінны зараз думаць. Што тычыцца грамадзян Расеі - яны не зменяцца, пакуль пасля паразы Расеі не народзяцца новыя пакаленні, якія будуць ненавідзець сваіх бацькоў за тое, што яны ўдзельнічалі ў гэтай вайне, актыўна або пасіўна. І пагарда дзяцей і ўнукаў будзе самай страшнай карай для ўсіх тых, каму сёння больш за 15, і хто дажыве да заканчэння гэтай вайны, як было ў Заходняй Нямеччыне пасля 1945 года.

- У сваю чаргу - якія на Вашу думку перспектывы Украіны пасля заканчэння вайны? І якія, на вашую думку, пэрспэктывы павінны быць. Бо адно гэта - якія перспектывы могуць быць, а іншая справа - якіх бы нам хацелася.

- Перспектывы Украіны лёгка пралічваюцца. Яна будзе адбудавана з дапамогай Еўропы і Паўночнай Амерыкі, большай часткай за расейскія грошы, якія выплачваюцца як рэпарацый. Арыштаваныя грошы расейскай дзяржавы і расейскіх алігархаў, Газпрам і расейскія нафтавыя кампаніі - усё адыдзе Украіне ў залік рэпарацый. Яна стане чальцом NАТО, бо да моманту заканчэння вайны ва Украіны будзе самае баяздольнае войска ў Еўропе (яно ўжо і зараз такое), і чальцом ЕЗ, бо Украіна ўжо ў ЕЗ: калі некалькі мільёнаў тваіх грамадзян, якія з’ехалі ў ЕЗ як уцекачы, жывуць і працуюць у Еўропе нейкі час, твая краіна становіцца дэ-факта чальцом ЕЗ. Афармленнем гэтага статусу дэ-юрэ можа заняць нейкі час, але гэта чыстая фармальнасць, тым больш што ЕЗ на адміністрацыйным узроўні будзе займацца аднаўленнем Украіны, і гэта больш разумна рабіць, маючы Украіну фармальна чальцом ЕЗ. Пуцін да пачатку вайны апублікаваў на шматлікіх мовах трактат аб тым, што: няма такой краіны Украіна; няма такога народа; няма такой мовы. Па выніках першага года вайны ўсім стала відавочна, што ёсць такая краіна Украіна; ёсць такі народ, і ёсць такая мова. Вельмі важна, што гэтае разуменне прыйшло і да ўсіх украінцаў (да 2022 года гэта было не абсалютна так, тым больш - да 2014-га). Ніколі - як і ўся астатняя Усходняя Еўропа - Украіна не вернецца пад расейскае ярмо. Гэта галоўнае "дасягненне" Пуціна за першы год вайны.

- Як вы думаеце - пасля вайны магчыма змена балансу сіл у свеце? Ці ж Захад зноў прыме Расею і прыдумае "адгаворку" для яе ваенных злачынстваў?

- Баланс сіл у свеце зменіцца толькі ў тым сэнсе, што Расейская федэрацыя перастане быць пагрозай. Ваенныя злачынствы Расеі і расейскага кіраўніцтва будуць асуджаныя. Я не думаю, што нехта будзе зацікаўлены ў тым, каб прыдумляць адгаворкі для вызвалення злачынцаў з рук міжнароднага правасуддзя. Расея зможа вылечыцца ад сваёй імперскай хваробы і стаць нармальнай краінай, калі да ўлады ў Расеі прыйдуць людзі, якія разумеюць, што Пуцін, яго асяроддзе і дзяржбяспека, як ведамства, з'яўляюцца галоўнымі і адзінымі ворагамі Расеі. Калі гэтага не адбудзецца, Расея асуджаная на новую вайну і новую пагібель.

Расея страціць нейкія тэрыторыі: Чачэнскую рэспубліку, Інгушэцію, Дагестан, можа быць Татарстан. Але на шматлікія дзяржавы, як многія мяркуюць, Расея не распадзецца. Яна застанецца вялікай еўра-азіяцкай дзяржавай. Па выніках вайны трэба было б, вядома ж, перагледзець статус Калінінградскай вобласці і вярнуць гэтыя землі гістарычным уладальнікам. Расея павінна будзе вывесці войскі з Прыднястроўя, вярнуць, нарэшце, Японіі акупаваныя Савецкім Саюзам у канцы сусветнай вайны Курыльскія выспы і падпісаць, нарэшце, мірную дамову з Японіяй. Пытанне аб статусе Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен будзе разглядаць грузінскі ўрад. Расейскі чарнаморскі флот перастане існаваць і пакіне Чорнае мора. Расея пазбавіцца права мець свае базы ў Крыме. Гэта тое, што павінна стаць папярэднімі ўмовамі для вяртання Расеі ў сям'ю еўрапейскіх дзяржаў.

- У канцы лістапада 2022 г. у Польшчы на польскай мове выйшла Ваша кніга - «Ад Чырвонага тэрору да мафіёзнай дзяржавы». Якую выснову пра вайну і яе перспектывы мы маглі б зрабіць, грунтуючыся на гэтай кнізе?

- У 1918 годзе дзяржбяспека Савецкай Расеі паставіла перад сабой задачу захопу ўлады ў дзяржаве. Праз каскад няўдалых спроб захапіць уладу, ФСБ паспяхова рэалізавала сваю мару ў 2000 годзе, калі прэзідэнтам стаў падпалкоўнік ФСБ, былы дырэктар ФСБ Пуцін, які паставіў на вышэйшыя дзяржаўныя, палітычныя і гаспадарчыя пасады вышэйшых афіцэраў сілавых ведамстваў. У 2000 годзе ён вярнуў краіне савецкі гімн і пачаў рэалізацыю праграмы перадзелу свету. Мы з'яўляемся відавочцамі ўсіх яе этапаў: Грузія ў 2008, Украіна ў 2014, Украіна ў 2022-2023… Калі Захад не спыніць Расею ва Украіне, рушыць абавязковы працяг у Малдову і ва Усходнюю Еўропу. Але мне падаецца, што Расея будзе спыненая.

- З перспектывы мінулага года і Вашых некалькіх наведванняў Польшчы ў мінулым годзе - як Вы думаеце - што чакае Польшчу ў найбліжэйшы год? На што ёй варта настроіцца і якога шанцу не ўпусціць пасля заканчэння вайны?

— Польшча планавала стварыць самае моцнае войска краін чальцоў NАТО ў Еўропе. Польшча вялікадушна і эфектыўна дапамагае Украіне зброяй і прыёмам уцекачоў, забыўшыся ці прынамсі адціснуўшы на задні план гістарычныя супярэчнасці і канфлікты. Я не думаю, што Польшча можа зрабіць нешта большае. Калі межы цяперашняга канфлікту не пашыраць, Польшча зможа застацца па-за ім. Калі пашыраць - Польшча стане часткай гэтага канфлікту як чалец NАТА.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках