Расейская СПА збіла свой знішчальнік над Данецкам
18- 21.03.2023, 8:41
- 118,930

Апублікаванае відэа з месца падзення самалёта.
Учора, 20 сакавіка, расейскія акупанты збілі з сістэм СПА свой самалёт над захопленым Данецкам.
Напярэдадні над часова акупаваным Данецкам спрацавалі расейскія сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Захопнікі зноў прадэманстравалі свае здольнасці і дэмілітарызавалі вайсковы самалёт РФ.
Кадры публікуе ТГ-канал "Украіна 365".
Паводле папярэдніх звестак, войска Расеі дапамагло здзейсніць «адмоўны палёт» свайму Су-27 або Су-35.
«Бі сваіх, каб чужыя баяліся!» - пакпілі з войска РФ карыстальнікі. Мяркуючы з відэа, пілот паспеў катапультавацца.
Жыхары Данецка, якія здымалі відэа, сцвярджалі, што бачылі пад купалам парашута чалавека. Папярэдне вядома, што ён выжыў.