30 красавiка 2024, aўторак, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі скасавалі турнір праз допуск фехтавальнікаў з Беларусі і Расеі

7
У Фінляндыі скасавалі турнір праз допуск фехтавальнікаў з Беларусі і Расеі

Раней з гэтай жа прычыны Федэрацыя фехтавання Нямеччыны скасавалі этап Кубка свету.

У Фінляндыі скасавалі сатэлітны турнір Кубка свету ў фехтаванні, піша encing-pentathlon.fif. Такім чынам Фінская федэрацыя адрэагавала на пастанову Міжнароднай федэрацыі фехтавання аб допуску фехтавальшчыкаў з Беларусі і Расеі да міжнародных спаборніцтваў. Фіны асуджаюць яго. Яны перакананы, што беларусы і расейцы не могуць быць дапушчаныя да спаборніцтваў да заканчэння "незаконнай і жорсткай агрэсіўнай вайны Расейскай Федэрацыі ва Украіне".

Фінская федэрацыя фехтавання піша, што, паколькі яна не магла перашкодзіць беларускім і расейскім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах, у яе "не было іншага выбару".

Спартоўцы з Беларусі і Расеі былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны. У гэтым годзе Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі дапусціць спартоўцаў з РБ і РФ да спаборніцтваў пад нейтральным сцягам. Гэта выклікала абурэнне ў свеце - больш за тры дзясяткі краін пастанавілі супольна гэтаму супрацьстаяць. Украіна пагражае байкотам Алімпіяды.

У сакавіку 2023 пазачарговы кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання, нягледзячы на пратэсты часткі дэлегатаў, пастанавіў дапусціць з красавіка да міжнародных спаборніцтваў спартоўцаў з Беларусі і Расеі. Федэрацыя фехтавання Нямеччыны ў адказ скасавала этап Кубка свету.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках