Названая самая шчаслівая краіна ў свеце
12- 20.03.2023, 9:23
- 12,394

Беларусь у рэйтынгу адсутнічае.
Фінляндыя зноў узначаліла рэйтынг шчасця паводле версіі ААН. Сусветны даклад аб шчасці штогод публікуецца падраздзяленнем ААН у пошуку развязання стабільнага развіцця:
Фінляндыя,
Данія,
Ісландыя,
Ізраіль,
Нідэрланды,
Швэцыя,
Нарвэгія,
Швайцарыя,
Люксембург,
Новая Зеландыя.
Фінляндыя ўзначальвае рэйтынг ААН ужо шосты год запар.
Суседзі Беларусі знаходзяцца ў спісе на наступных месцах:
Літва - 20 месца,
Польшча - 39 месца,
Латвія - 41 месца,
Расея - 70 месца,
Украіна - 92 месца.
Беларусь у рэйтынгу адсутнічае.