25 красавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўныя версіі магчымай атакі на спецназ КГБ у Гародні

50
Галоўныя версіі магчымай атакі на спецназ КГБ у Гародні
фота: banifacy

Спектакль, крызіс сістэмы ці расейскі след?

19 сакавіка ў Гародні прагрымелі выбухі і стрэлы. Відавочцы паведамілі, што іх чулі на вуліцах Курчатава і Урублелеўскага.

Пазней прапаганда заявіла, што ў Гародні падчас затрымання «ліквідавалі» замежніка.

«19 сакавіка 2023 года ў Гародні на вул.Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат дала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ група «А», — паведаміла БелТА.

Пазней з'явіліся паведамленні, што да службовага дома старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. З гэтага можна меркаваць аб «мінаванні» дома чыноўніка.

Зрэжысаваная правакацыя ці яшчэ адна прыкмета крызісу рэжыму? Сайт Charter97.org сабраў галоўныя меркаванні пра тое, што адбылося ў Гародні.

Telegram-канал «Нік і Майк» называе тое, што адбылося ў Гародні, важным сігналам, які паказвае слабасць сістэмы:

1. Сістэма гарантавання бяспекі рэжыму знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Калі верыць прапагандзе, то ў краіну лёгка завезці цэлы арсенал.

2. Стасункі з Захадам, а менавіта са Старой Еўропай, сёння прайшлі пункт невяртання.

3. З улікам таго, што пункт 1 прызнаць складана, а працягвае дзейнічаць прынцып «каго застрэлілі, той і ДРГ», хутка ўзнагародзяць чарговых «бравых» афіцэраў.

Telegram-канал МКБ назваў страляніну ў Гародні спектаклем:

- Некаторыя крыніцы паведамляюць, што «выбухныя падзеі ў Гародні» - спектакль ад пачатку да канца.

Мэта - паказаць «эфектыўную працу сілавікоў перад Лукашэнкам, які ўсё яшчэ вельмі злуецца на КДБ і іншых за акцыю ў Мачулішчах».

Варта адзначыць, што ўкраінскія спецслужбы за тыдзень да падзей у Гародні папярэджвалі, што Расея рыхтуе правакацыі ў Беларусі. Украінскі генерал-маёр запасу Службы бяспекі Украіны, былы намеснік кіраўніка СБУ Віктар Ягун, заяўляў, што аб'ектам можа стаць дом аднаго з лукашыстаў.

Чытачы сайта Charter97.org вылучаюць яшчэ адну версію: замежнікам мог быць расейскі мабілізаваны-уцякач або «вагнеравец»:

«Усё прасцей — бухі расейскі чмобік або зэк-вагнеравец».

«Замежны грамадзянін ішоў па Гародні і ніяк не мог зразумець, што ж выдае ў ім замежніка — ці то парашут за спінай, ці то аўтамат калашнікава, які боўтаецца на шыі».

«Два варыянты: альбо оркаўскі вагнеравец, альбо спектакль зладжаны КДБшным гестапа».

«А чаго афіцыйны тэлевізар маўчыць? Так і не прыдумалі да вечара, якую локшыну на вушы павесіць ябацькам з гэтай нагоды?»

«Апрычнікаў закідалі гранатамі, стралялі, ніводнай драпіны на апрычніках?» - рэзюмуюць чытачы сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках