2 траўня 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малдаўскі фронт»: што задумаў Крэмль у Кішынёве

9
«Малдаўскі фронт»: што задумаў Крэмль у Кішынёве

Крамлёўскія сілы расхістваюць сітуацыю ў Малдове.

Крэмль актыўна расхіствае сітуацыю ў Малдове праз пратэсты ў Кішынёве, «мабілізуючы» акупацыйны кантынгент у Прыднястроўі. Мяркуючы з апошніх падзей, расейскія спецслужбы рыхтуюцца да «гібрыднага» ўдару з мэтай зрынання праеўрапейскай улады на чале з прэзідэнткай Маяй Санду і адкрыцця «другога фронту» супраць Украіны з боку ПМР, піша «Апостроф».

Як адзначае былы спікер сэната Румыніі, намеснік генеральнага сакратара NАТА Мірча Джаанэ, расейцы могуць дзейнічаць паводле сцэнару, якія Масква выкарыстоўвала да адкрытага ўварвання ва Украіну.

- Пакуль няма непасрэднай пагрозы для Малдовы, таму што Масква не змагла захапіць Адэсу і прыйсці ў Прыднястроўе, - сказаў Мірча Джоанэ.

Тым не менш, намеснік генеральнага сакратара NАТА выказаў меркаванне, што «гібрыдны сцэнарый» супраць Малдовы можа цалкам супадаць з дзеяннямі РФ супраць Чарнагорыі ў 2016 годзе, калі была праведзеная спроба дзяржаўнага перавароту.

Хаос і дыверсіі

У цэлым, на думку экспэртаў, задача расейскіх спецслужбаў - справакаваць хаос у дзейнасці органаў улады, а таксама дэстабілізаваць сітуацыю праз сацыяльныя пратэсты і кібератакі.

Сацыяльная карта раскручваецца поўным ходам. У мінулы аўторак у сталіцы Малдовы прайшоў антыўрадавы мітынг, асноўную масу пратэстоўцаў склалі сябры партыі «Шор», кіраўніком якой з'яўляецца прарасейскі палітык Ілан Шор, у дачыненні да якога ў 2022 годзе ЗША ўвялі санкцыі. Удзельнікі пратэставалі супраць рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў Малдове, уведзенага праз крамлёўскую агрэсію супраць Украіны, які справакаваў сацыяльна-эканамічныя цяжкасці. Мясцовыя журналісты адзначалі, што ў акцыі бралі ўдзел не толькі грамадзяне Малдовы, але і расейцы.

- Прарасейскія мітынгі ў Малдове апошнім часам занадта шматлюдныя. Такой масы людзей на першапачатковым этапе дастаткова, каб захопліваць адміністрацыйныя будынкі ці нават аэрапорт у Кішынёве прыкладна па тым жа сцэнары, як «турысты Пуціна» ў лютым 2014 года пачалі «гібрыдную» акупацыю Крыма. Мэта Масквы не проста «ўзяць» Малдову, але і адцягнуць сілы краін NАТА. Перш за ўсё, Румыніі, - кажа ваенны экспэрт Дзмітрый Снегіроў.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду пару тыдняў таму паведаміла аб планах Крамля здзейсніць дзяржаўны пераварот у Кішынёве. Паводле ейных звестак, Масква мае намер змяніць уладу ў Малдове пад выглядам «гібрыдных» пратэстаў прарасейскай апазіцыі.

Удар расейскім дэсантам?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама пацвердзіў інфармацыю аб падрыхтоўцы перавароту сіламі расейскіх вайскоўцаў.

- Наша ыведка перахапіла дакумент. Я адкрыта пра гэта сказаў, прывёз гэтую інфармацыю ў ЕЗ і перадаў яе Маі Санду. Тамака ёсць доказы, што яны жадалі змяніць кіраўніцтва Малдовы. Як яны могуць гэта зрабіць? Мяжф з Малдовай я не бачу. Гэта значыць будзе высадка (дэсанту). Мы гаворым пра атаку з Прыднястроўя або атаку з Кішынёва, - сказаў Зяленскі на прэс-канферэнцыі 24 лютага.

У апошні час у інфармацыйнай прасторы цыркулюе версія, што Масква настроеная ўсялякімі сродкамі арганізаваць паветранае злучэнне з Кішынёвам каб транспартаваць туды ваенную тэхніку і асабовы склад для адкрыцця «другога фронту» з боку Прыднястроўя.

Іншая рэч, што такі фінт выглядае фантастыкай менавіта праз геаграфічныя асаблівасці рэгіёна - з Захаду туды не трапіш, паколькі там знаходзіцца Румынія, з усходу - Украіна. Расейскія самалёты папросту туды не даляцяць, хаця гэта не касуе факту, што Масква рыхтуе пераварот у Малдове.

- Цікавейшай мэтай расейцаў можа стаць аэрадром у Маркулешты, захапіўшы які з тэрыторыі ПМР, яны пастараюцца выйсці на Бельцы, а затым на Фалешты. Такім чынам Кішынёў будзе адрэзаны ад паўночнай часткі Малдовы. Кідаць адразу расейскі спецназ на захоп аэрапорта ў Кішынёве бессэнсоўна, бо яны туды проста не даляцяць. УСУ ім дакладна не дазволяць, - кажа ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

«Ваенныя зборы» ў Прыднястроўі

Спрабуючы ўзмацніць паніку, расейскі МЗС актыўна разгойдвае лодку, абвінавачваючы УСУ ў нібыта «радыеактыўнай правакацыі» паблізу непрызнанай «рэспублікі», а на тэрыторыі ПМР абвясцілі правядзенне трохмесячных вайсковых сбораў. Такія мабілізацыйныя дзеянні з'яўляюцца прамой пагрозай Кіеву і Кішынёву, бо наяўных акупацыйных сіл у ПМР відавочна недастаткова, каб пачаць «вайну» з Украінай або законнай уладай Малдовы.

«Афіцыйна» на тэрыторыі «рэспублікі» знаходзіцца невялікі расейскі вайсковы кантынгент блізу 1,5 тысячы чалавек – два батальёны. Адзін з іх ахоўвае склад з узбраеннямі ў сяле Каўбаснае, а другі ўваходзіць у склад «міратворчых сіл», якія патрулююць «мяжу» паміж Малдовай і ПМР.

- Баяздольнасць гэтых сіл проста мінімальная, бо там многія кантрактнікі - мясцовыя жыхары, якія атрымалі расейскі «пашпарт » або аселыя ў рэгіёне выхадцы з РФ. Вось «узброеныя сілы» ПМР - больш сур'ёзная структура, у якіх блізу 10 тысяч чалавек. Хаця гэта не дакладна. Для ваеннага перавароту ў Малдове такіх сіл відавочна мала, але калі ўзнікне паветраны мост з РФ, то сітуацыя можа змяніцца. Хаця, паўтаруся, такога «паветранага моста» не будзе, - адзначыў расейскі ваенна-палітычны экспэрт з Прагі Юры Фёдараў.

Каб павялічыць гэты кантынгент Крамлю патрэбны наладжаныя лагістычныя маршруты, у тым ліку праз правядзенне дзяржаўнага перавароту і зрынанне ўрада Санду. У выпадку такога сцэнару, рызыкі адкрыцця другога фронту супраць Украіны істотна ўзрастаюць. Тым не менш, пасля нядаўняга прызначэння новым малдаўскім прэм'ер-міністрам Дорына Рэчана, сілавіка, у мінулым міністра ўнутраных спраў, ёсць падставы меркаваць, што Кішынёў утрымае сітуацыю пад кантролем, нейтралізуючы крамлёўскіх правакатараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках