БелТА: У Гародні супрацоўнікаў КДБ закідалі гранатамі і абстралялі з аўтамата
114- 19.03.2023, 15:08
- 142,370

(Абноўлена) Прапагандысты паведамляюць, што сілавікам надаў супраціў замежны грамадзянін.
Сёння ў Гародні, паводле слоў відавочцаў, прагрымелі выбухі і стрэлы.
Падпісчык тэлеграм-канала МКБ паведамляе, што іх чулі на вуліцы Курчатава і Урублелеўскага.
Каля пад'езда дома, дзе раздаліся стрэлы, былі заўважаныя сілавікі, якія загрузілі ў аўтамабіль чалавека.
Пазней прапаганда заявіла, што ў Гародні падчас затрымання «ліквідавалі» замежніка
«19 сакавіка 2023 года ў Гародні на вул.Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат надала ўзброенае супраціўленне байцам спецпадраздзялення КДБ група «А», — піша БелТА.