Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна
180- 17.03.2023, 18:25
- 64,440
Расейскага кіраўніка вінавацяць у ваенных злачынствах.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордэры на арышт прэзідэнта Расеі Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, паведамляе ВВС.
- Сёння, 17 сакавіка 2023 года, Другая палата дасудовага разбору Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордэры на арышт двух персон у кантэксце сітуацыі ва Украіне: Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і Марыі Аляксееўны Львовай-Бяловай, - гаворыцца ў прэс-рэлізе МУС.
Міжнародны крымінальны суд тлумачыць, што Пуцін і Львова-Бялова падазраюцца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Расеі можа ўважацца за ваеннае злачынства, заявіла следчая камісія ААН.