У Беларусь на змену рэкорднай цеплыні ідуць халады?
4- 15.03.2023, 15:30
- 11,846

Прагноз надвор'я на сярэдзіну сакавіка.
У Беларусі ў сярэдзіне сакавіка значна пацяплела. Так, на дзясятках метэастанцый устаноўленыя тэмпературныя рэкорды. Але неўзабаве нас зноў чакаюць халады? Журналісты telegraf.news даведаліся прагноз надвор'я на 16-18 сакавіка.

Цяплей за ўсё 14 сакавіка было ў Берасці - 17°С (раней рэкорд зафіксавалі 16,1°С у 2011 годзе).
У Менску ж у гэты дзень рэкорд тэмпературы ўстаноўлены ў +12.3°С (папярэдні +11.7°С быў у 2014 годзе).
Аднак, паводле звестак сіноптыкаў, ужо 15 сакавіка ў Беларусь «прыйдзе халодны фронт, за якім да нас зойдзе паветра, якое больш адпавядае сезону».
Пахаладае адразу градусаў на 10-15°. Ападкаў на фронце не шмат, але затое ў выглядзе дажджу са снегам.
Прагноз надвор'я ў Беларусі на 16-18 сакавіка ад Белгідрамета
Паводле звестак спецыялістаў Белгідрамета, у чацвер, 16 сакавіка, уначы ў многіх раёнах, а ўдзень на паўднёвым усходзе Беларусі захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, удзень у заходніх і цэнтральных раёнах надвор'е краіны пачне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.
Сіноптыкі чакаюць воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.
Уначы і раніцай пераважна ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, удзень на паўднёвым усходзе рэспублікі пройдуць снег, мокры снег і дождж. Таксама ўночы і раніцай чакаюць туман і наліпанне мокрага снегу, а на дарогах месцамі галалёдзіцу.
Вецер паўночны, паўночна-заходні сярэдні, на ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе -4..+2°С, удзень +2..+8°С.
У пятніцу 17 сакавіка надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць пераменная воблачнасць. Ападкаў амаль не прадвесціць: толькі ўначы на паўднёвым усходзе можа прайсці невялікі снег, мокры снег.
Тэмпература ўначы апусціцца да 0...-6°С, пры прасвятленнях да -10°С. Удзень паветра прагрэецца ад +1°С на паўночным усходзе да +9°С на паўднёвым захадзе краіны.
У суботу 18 сакавіка ў Беларусі сіноптыкі таксама прагназуюць пераменную воблачнасць амаль без ападкаў.
Уначы тэмпература будзе вагацца ад +1°С на захадзе да -7°С на ўсходзе краіны, пры прасвятленнях чакаецца паніжэнне да -8..-12°С. Удзень жа паветра прагрэецца да +5..+11°С, у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі да +13°С.