Да +11 цяпла прынясе ў Беларусь цыклон з Заходняй Еўропы 15 сакавіка
2- 14.03.2023, 19:39
- 3,090

Чакаюцца дождж і халепа.
Беларускія сіноптыкі прагназуюць пачатак пахаладання з серады, 15 сакавіка. У гэты дзень чакаецца дождж і халепа, піша pogoda.by.
Так, 15 сакавіка надвор'е ў Беларусі будзе абумоўленае атмасфэрнымі франтамі і паступленнем халодных паветраных мас з Заходняй Еўропы. На працягу дня будзе пахмурна з прасвятленнем. На большай частцы краіны магчымыя ападкі ў выглядзе дажджу, а ўдзень яшчэ і з мокрым снегам. Месцам на дарогах утвараецца слізгота.
Вецер будзе сярэднім або месцам парыўны паўднёвага кірунку з пераходам на заходні і паўночна-заходні вектар.
Праўда, тэмпературны фон будзе дастаткова прыемным. Уначы не халадней за +1...+7 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да +3...+9 вышэй за нуль, яшчэ цяплей будзе ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах - пад +11 градусаў.
Метэазалежным залежным людзям варта ўлічыць, што атмасфэрны ціск будзе нарастаць.