VOLSKI запрашае на вялікі электрычны канцэрт у Вільні да Дня Волі
- 13.03.2023, 16:37
- 2,438

На канцэрце адбудзецца прэзентацыя новай песні.
У Вільні 24 сакавіка адбудзецца вялікі электрычны канцэрт гурта VOLSKI да Дня Волі і 105-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Амаль 30 песень, у тым ліку ўнікальныя песні з праектаў «Мроя», N.R.M., Zet, запрошаныя госці і прэзентацыя новай песні на канцэрце», - паведамілі сайту Charter97.org арганізатары.
Канцэрт адбудзецца ў Вільні 24 сакавіка а 19:00 у клубе Loftas. Квіткі можна набыць тут.
