26 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада Украіны заклікае не дапускаць спартоўцаў з Беларусі і РФ на Алімпіяду

10
Вярхоўная Рада Украіны заклікае не дапускаць спартоўцаў з Беларусі і РФ на Алімпіяду

Зварот накіраваны Міжнароднаму алімпійскаму камітэту.

Вярхоўная Рада Украіны заклікае не дапускаць спартоўцаў з Беларусі і Расеі на міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку Алімпіяду. Зварот накіраваны Міжнароднаму алімпійскаму камітэту, Нацыянальным алімпійскім камітэтам, парламентам краінаў, міжнародным спартовым федэрацыям. Украінскі парламент адрэагаваў на абмеркаванні ў МАК пра магчымы допуск беларусаў і расейцаў да Алімпійскіх гульняў у нейтральным статусе і пры антываеннай пазіцыі.

Вярхоўная Рада называе Беларусь і Расею "краінамі-тэрарысткамі". Падкрэслівае, што МАК "не бярэ да ўвагі жорсткі і варварскі характар вайны, развязанай Расейскай Федэрацыяй пры падтрымцы Беларусі супраць Украіны, накіраваны на генацыд украінскага народа". Падчас вайны ўжо загінула больш за 220 украінскіх спартоўцаў, амаль 500 дзяцей. У звароце нагадваецца пра зверствы расейскіх акупантаў у дачыненні да мірнага ўкраінскага насельніцтва, пра варварскія абстрэлы жылых раёнаў.

Украінскі парламент мяркуе, што допуск беларускіх і расейскіх спартоўцаў, а таксама суддзяў у час вайны да міжнародных спаборніцтваў "стане непрыхаванай падтрымкай гэтай вайны".

Міжнародны алімпійскі камітэт заяўляў, што прадаўжаць поўнае адхіленне беларусаў і расейцаў ад міжнародных спаборніцтваў не дазваляе пазіцыя ААН наконт "дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыкметы", а таксама "прынцыпы алімпійскага руху". Украіна і Латвія ўжо прыгразілі байкотам Алімпіяды. На 10 лютага запланаваная сустрэча міністраў спорту 40 краінаў свету, якія заявяць пра сваё стаўленне да магчымага ўдзелу спартоўцаў з Беларусі і Расеі ў Алімпіядзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках