У Нямеччыне заявілі, што пастаўка Leopard 2 ва Украіну адбудзецца «хутка»
5- 6.02.2023, 19:21
- 6,398

Берлін паставіць Кіеву 14 асноўных баявых танкаў са складоў бундэсвера.
Урад Нямеччыны спадзяецца, што пастаўкі танкаў Leopard 2 ва Украіну супольна з еўрапейскімі партнёрамі будуць «хуткімі».
Пра гэта заявіў 6 лютага ў Берліне намеснік афіцыйнага прадстаўніка ўраду Вольфганг Бюхнер, паведамляе Spiegel.
«Абавязальніцтва Нямеччыны застаецца ў сіле», – сказаў ён.
Бюхнер запэўніў, што ўрад знаходзіцца ў каардынацыі з краінамі-партнёркамі. Ён не змог даць ніякай інфармацыі пра дэталі і абавязальніцтвы іншых краінаў.
Нямеччына абяцала паставіць Украіне 14 асноўных баявых танкаў са складоў бундэсвера.