Ва Украіне ліквідаваны камандзір палка УС РФ
8- 6.02.2023, 16:43
- 11,052

Ён камандаваў мабілізаванымі з Татарстана.
Ва Украіне ў ноч з чацвёртага на пятае лютага ліквідаваны камандзір палка расейскіх акупантаў (мабілізаваных з Татарстана) Дзмітрый Ульянаў 1978 года нараджэння. Раней ён выйшаў у адстаўку з пасады камандзіра 98-й Паветрана-дэсантнай дывізіі УС РФ.
Пра гэта паведаміў блогер і ўкраінскі патрыёт з акупаванага Данецка «Necro Mancer», які сістэмна адсочвае некралогі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках і ведамасных рэсурсах краіны-агрэсаркі.
«Necro Mancer» даведаўся, што акупант нарадзіўся ў Разані, скончыў Каломенскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню, у 2015-17 гадах кіраваў 98-й дывізіяй. Да мабілізацыі жыў у Анапе.