26 красавiка 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне арыштавалі вагоны з угнаеннямі з Беларусі на мільёны даляраў

24
Ва Украіне арыштавалі вагоны з угнаеннямі з Беларусі на мільёны даляраў

Груз належаў, у тым ліку, «Беларуськалію».

Ва Украіне арыштавалі 170 вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі вытворчасці Расеі і Беларусі амаль на 100 мільёнаў грыўняў (блізу 2 722 000 даляраў). Яны прыбылі ў порт Мікалаева, які ўваходзіць у бізнэс-структуру ўкраінскага алігарха Дзмітрыя Фірташа, яшчэ да 24 лютага. Аб гэтым паведамляе Служба бяспекі Украіны.

- Замежная прадукцыя выяўленая ў 170 вагонах, якія знаходзіліся ў Мікалаеве на тэрыторыі Марскога спецыялізаванага порта, што ўваходзіць у бізнэс-структуру падсанкцыйнага алігарха Дзмітрыя Фірташа, - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі следства, агульны аб'ём канфіскаванай маёмасці складае 11,8 тысяч тон амаль на 100 млн грн.

«Чыгуначныя кантэйнеры з мінеральнымі ўгнаеннямі прыбылі ва Украіну яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання і знаходзіліся ў рэжыме «транзіт». Паводле аператыўных звестак, груз належаў дзвюм замежным кампаніям - «Уралкалію» і «Беларуськалію», - дадалі ў СБУ.

У далейшым, як высветлілася, уладальнікі тавару планавалі пераправіць яго ў трэція краіны для продажу і атрымання мільённых даходаў, частка з якіх у выглядзе падаткаў пайшла б на фінансаванне вайны супраць Украіны.

Цяпер у рамках крымінальнай справы, распачатай на падставе арт.212 Крымінальнага кодэкса Украіны (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) працягваецца расследаванне для ўстанаўлення ўсіх абставінаў злачынства і прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках