«Трэба было расказаць не генпракурору, а псіхіятру»
16- 6.02.2023, 21:24
- 45,876

Беларусы высмеялі чарговую ахінею ад Лукашэнкі.
Сёння на сустрэчы з генеральным пракурорам Андрэем Шведам Лукашэнка абмаляваў некалькі сцэнараў свайго зрынання. Сярод іх, «зрынанне, забойства, забойствы службовых асоб».
Чытачы сайта Charter97.org высмеялі чарговую порцыю трызнення ад дыктатара:
«Шклоўскі Фантамас расхадзіўся».
«Ах, так, засталося яшчэ мапу паказаць».
«Трэба было расказаць не генпракурору, а псіхіятру».
«Думаю, што даўно час увесці новую пасаду - генеральны псіхіятр. І вось няхай з ім раіцца».
«Дайце дзеду таблеткі».
«Пуцін Макеем папярэдзіў сіпатага».
«Манія велічы, нарцысізм, мазаічная псіхапатыя, шызафрэнія, увесь час на нервах, узрост. Так і да пачатковай стадыі дэменцыі недалёка, Лукашэнка».
«Нібыта яшчэ не вясна, а ўжо абвастрэнне».