У Менску ў Ваеннай акадэміі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці
8- 6.02.2023, 12:43
- 11,412

Пра гэта паведаміла Мінабароны.
У Ваеннай акадэміі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці. Пра гэта паведаміла 6 лютага прэс-служба Мінабароны.
«Сёння паводле пастановы міністра абароны Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней такая ж праверка прайшла ў 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
Нагадаем, што нядаўна ў Беларусі змянілі патрабаванні да здароўя для службы ў войску.