Зменяцца правілы праезду з Беларусі праз расейскую мяжу
15- 6.02.2023, 12:23
- 22,970

Новаўвядзенні могуць пачаць дзейнічаць ужо з 1 сакавіка.
У сакавіку могуць змяніцца правілы праезду з Беларусі праз расейскую мяжу. Прычым навіна можа закрануць не толькі перавозчыкаў, але і абсалютна ўсіх кіроўцаў. Пра гэта паведамляюць РІА-Новости. Галоўная навіна будзе ў тым, што давядзецца рэзерваваць дату і час перасячэння мяжы Расеі. Мяркуецца, што гэта дазволіць лепш кантраляваць транспарт «адпаведнымі структурамі».
У дакуменце, які абмяркоўваўся ў Дзярждуме РФ, прапаноўвалі абсталяваць пункты кантролю на мяжы сродкамі прымусовага прыпынення – напрыклад, стужкай з шыпамі і балардамі (дарожнымі блакатарамі).
Змяненні павінны пачаць дзейнічаць з 1 сакавіка 2023 года.
Трэба нагадаць, што ў Беларусі з 22 верасня 2022 года для выезду з краіны на аўто працуе платная сістэма рэгістрацыі ў электроннай чарзе. Каб патрапіць у памежную зону, трэба заплаціць 1 базавую (37 рублёў) для грузавікоў і аўтобусаў і 0,3 базавай (11,1 рубля) для легкавых аўтамабіляў.
Раней расказалі аб магчымым увядзенні адзінай для беларусаў і расейцаў аўтастрахоўкі АСАГА - АСГАУТС.