Украінскія артылерысты знішчылі базу расейцаў
- 6.02.2023, 13:23
- 9,568

Акупанты спрабавалі асталявацца ў жылым доме.
Украінскія артылерысты 28-й асобнай механізаванай брыгады Рыцараў Зімовага Паходу і байцы тэрытарыяльнай абароны Ізюма выявілі месца дыслакацыі расейскіх акупантаў і знішчылі іх.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, акупанты ўладкаваліся ў жылым доме захопленага населенага пункта, былі знойдзены аэравыведчыкамі і знішчаны дакладнымі ўдарамі артылерыстаў.