Дырэктар найбуйнейшага ў Лунінцы прадпрыемства звольніўся разам з жонкай
12- 6.02.2023, 12:04
- 18,898

Сяргей Карпец узначальваў завод амаль 20 гадоў.
Сяргей Карпец, які ўзначальваў Лунінецкі малочны завод практычна 20 гадоў, развітаўся з калектывам. Ягоная жонка Ларыса, якая з'яўлялася намесніцай дырэктара ў ідэалагічнай працы, таксама звольнілася.
Што прычынілася да развітання сям'і з калектывам? Як мяркуюць крыніцы "Медыя-Палессе", прычынай стала затрыманне аднаго з намеснікаў за хабар.
Таксама крыніцы паведамляюць аб "левых" пастаўках прадукцыі малочных заводаў у Расею.
Сяргей Карпец вывеў малочны завод у найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі. Аднак, як кажуць працаўнікі, бізуном на прадпрыемстве стала сямейнасць. Жонка Ларыса толькі лічылася намесніцай і была рэдкім госцем на працы, атрымліваючы велізарны заробак.
Выканаўцам абавязкаў дырэктара Лунінецкага малочнага завода прызначаны Аляксандр Бондар, які дагэтуль працаваў галоўным інжынерам.