Ваенны экспэрт расказаў, чаму УСУ не выходзяць з Бахмута
11- 6.02.2023, 11:42
- 14,948

Развязваюцца дзве асноўныя задачы.
Ваенны экспэрт Алег Жданаў мяркуе, што на гэтым этапе ўкраінцам выгадна ўтрымліваць Бахмут і вымотваць сілы супраціўніка.
Нягледзячы на вельмі складаную сітуацыю ў Бахмуце Данецкай вобласці, украінскія войскі пакуль не пакідаюць гэты горад. Сітуацыю на фронце Жданаў пракаментаваў на сваім Youtube-канале.
На ягоную думку, кантроль над Бахмутам вызначае для Узброеных сіл Украіны дзве асноўныя задачы. Па-першае: утрыманне тэрыторыі і нанясенне максімальнай шкоды сілам РФ. У такіх бітвах расейскія акупанты нясуць каласальныя страты. Па-другое: пакуль расейцы спрабуюць лоб у лоб прадушыць ўкраінскую абарону ў Бахмуце, абаронцы даюць магчымасць інжынерным войскам умацаваць абарончыя збудаванні за горадам на больш выгадных пазіцыях.
«У параўнанні з летам (маюцца на ўвазе падзеі 2022 года, калі расейскія захопнікі штурмавалі Севераданецк і Лісічанск Луганскай вобласці, - рэд.) Украіне ўдалося ўдвая павялічыць страты расейскіх акупантаў за дзень забітымі, а параненымі яшчэ больш. Нам выгадна такое знясіленне супраціўніка ва ўмацаваным горадзе», - выказаў меркаванне экспэрт.