Беларуская псіхолаг дала простыя парады, як палепшыць памяць
7- 6.02.2023, 11:16
- 8,282

Памяць трэба трэніраваць.
Псіхолаг Алена Шаўчэнка дала парады, як умацаваць памяць. Памяць чалавека развіваецца да 25 гадоў, а першыя прыкметы згасання з'яўляюцца пасля 50. Але з дапамогай рэгулярных трэніровак гэты працэс можна запаволіць.
Памяці дапаможа добры сон, які ўзмацняе пэўныя нейронавыя сувязі. Мозг таксама выводзіць таксіны падчас сну, у тым ліку звязаныя з хваробай Альцгеймера. Для паўнацэннага адпачынку досыць паспаць ноччу 7-9 гадзін. А вось нястача сну пагаршае працу мозгу і тады ў чалавека адбываюцца праблемы з памяццю.
Псіхолаг яшчэ раіць кожны дзень чытаць 20 старонак кнігі. Чытанне прымушае мозг працаваць, а перад сном дапаможа расслабіцца і знізіць стрэс.
Дапаможа памяці і разгадванне крыжаванак. Гэты тып разумовай дзейнасці лепш за іншыя віды практыкаванняў прадухіляе дэменцыю.
Пойдзе на карысць мозгу вывучэнне замежных моў. Вучыце 30 замежных слоў кожны тыдзень.