Наступствы землятрусу: у Турцыі ўзарваўся газаправод і пашкоджаная спадчына ЮНЕСКА
9- 6.02.2023, 10:51
- 15,100

Землятрус закрануў 10 абласцей Турцыі.
Пасля землятрусу ў турэцкай правінцыі Хатай узарваўся газаправод. Таксама, у выніку землятрусу, разбурыўся гістарычны замак Газіянтэп, што на поўдні Турцыі.
Землятрусаў у Турцыі ўночы 6 лютага было не менш за тры. У кожнага была магнітуда большая за 6, інфармуе «24 Канал».
«У выніку землятрусу, які закрануў 10 гарадоў (вобласці - заўв.) Кахраманмараша, адбыўся выбух і пажар на газаправодзе ў сяле Топбагазі Кірыханскага раёна Хатая, - напісала выданне Hürriyet.
Таму спынілі падачу прыроднага газу ў правінцыі Газіянтэп, Хатай і Кахраманмараш, а таксама ў раёны Пазарджык, Нарлы, Бесні, Гельбашы, Нурдагі, Іслахія, Рэйханы, Кірыхан і Хаса.
Са слоў старасты вёскі Топбагазі Білала Алпагана, быў выбух, пасля якога адбыўся землятрус, і ўспыхнулі пажары ў двух розных мясцінах. Першая - за 200 метраў ніжэй вёскі, другая - за 3 кіламетры ад яго.
Звярніце ўвагу! Турэцкая правінцыя Хатая размешчаная прыблізна за 149 кіламетраў ад Кахраманмараша, дзе а 04:17 6 лютага адбыўся землятрус магнітудай 7,4. У цэнтры і раёнах Хатая землятрус разбурыў некалькі будынкаў, шмат пашкоджана.
Землятрус пашкодзіў цытадэль, якая ўваходзіць у спадчыну ЮНЕСКА
У правінцыі Газіянтэп землятрус пашкодзіў замак, які ўваходзіць у сусветную спадчыну ЮНЕСКА. Цытадэль Газіянтэп была пабудаваная рымлянамі ў 2 стагоддзі. У пачатку 2000-х гадоў замак быў адрэстаўраваны.



Як піша En Son Haber, гістарычныя помнікі пацярпелі падчас землятрусу, які адбыўся ў цэнтры Кахраманмараш і адчуваўся ў шматлікіх навакольных гарадах.
Папярэдне вядома, што пашкоджаны бастыёны на паўднёвым усходзе замка і палосы вакол яго.
🇹🇷#Terremoto en #Turquía.
— Nafú Togó (@NafuTogo) February 6, 2023
Más edificaciones colapsadas por causa de las réplicas sísmicas #Gaziantep#Diyarbakir #deprem #DEPREMOLDU #Gaziantep #Turkey #Hatay #Turkiye pic.twitter.com/alBgIxVhSE
Tarihi Gaziantep Kalesi deprem etkisiyle yıkılmış durumda.pic.twitter.com/LDJ7KASDlP
— ZAM Haber (@ZAMajans) February 6, 2023