У Марыюпалі п'яныя акупанты стралялі адзін у аднаго
7- 6.02.2023, 10:28
- 8,016

Агонь вёўся са стралковай зброі.
Уначы 6 лютага акупанты ў Марыюпалі ўчынілі перастрэлку. Дарадца мэра Пётр Андрушчанка заявіў, што расейцы былі ў стане алкагольнага ап'янення.
Аб гэтым ён напісаў у Telegram.
Перастрэлка адбылася на левым беразе горада, паводле слоў Андрушчанкі, расейцы стралялі адзін у аднаго са стралковай зброі.
«Уначы акупанты ўчынілі перастрэлку. Ізноў. Левабярэжжа, Марскі бульвар у раёне ранішняга рынку, расейская страляла са стралковай зброі па маскалях», - гаворыцца ў паведамленні.