Недалёка ад Масквы ўзарваўся невядомы беспілотнік
6- 6.02.2023, 10:19
- 14,150

Расейскія СМІ пішуць пра "хлопОК".
У РФ паведамілі аб выбуху чарговага беспілотніка. Пры гэтым абставіны яго знішчэння не ўдакладнілі.
Інцыдэнт адбыўся ўночы 6 лютага ў Калужскай вобласці, як паведаміў губернатар рэгіёна Уладзіслаў Шапша ў сваім Telegram.
«У пяць раніцы 6 лютага недалёка ад Калугі на вышыні 50 метраў узарваўся беспілотнік», - напісаў ён.
Са звестак чыноўніка, ніякіх разбурэнняў на зямлі няма. Людзі ў выніку выбуху не пацярпелі.
Як адзначаюць расейскія СМІ, БПЛА ўзарваўся ў паветры над лесам непадалёк ад Калугі. Горад размешчаны ўсяго за 130 кіламетраў ад Масквы.
Раней сайт Charter97.org пісаў аб нападах беспілотнікаў на аэрадром у расейскім Энгельсе.