Экспэрты: Ахвярамі землятрусу ў Турцыі і Сірыі маглі стаць да 11 400 чалавек
2- 6.02.2023, 10:06
- 10,922

Эканамічная шкода — больш за 10 мільярдаў даляраў.
Раніцай у панядзелак, 6 лютага, на мяжы Турцыі і Сірыі адбыўся моцны землятрус, ахвярамі якога сталі сама меней 200 чалавек. Колькасць ахвяр увесь час расце.
Землятрус магнітудай 7,8 адбыўся ў турэцкай правінцыі Газіянтэп на глыбіні 24,1 км. Гэта адзін з наймацнейшых землятрусаў у рэгіёне за апошнія 100 гадоў.
Землятрус адчуваўся ў некалькіх краінах рэгіёна, уключаючы Сірыю і Лібан.
Эксперты ініцыятывы Risklayer, якая ацэньвае магчымыя наступствы тэхнагенных катастроф, мяркуе, што колькасць ахвяр землятрусу можа быць каля 11 400 чалавек (дыяпазон: ад 3200 да 25 900). Эканамічная шкода — больш за 10 мільярдаў даляраў.
Schadenschätzung anhand CATDAT und dieses Shakemap: ca. 11.400 Todesfälle (3.200 bis 25.900) und ca. 14 Mrd. USD Schaden (6,5 bis 23 Mrd.). Nicht gut! https://t.co/tYdFB8Aw9s
— Risklayer (@risklayer) February 6, 2023