Беларускі аўтарынак упаў на 46%
6- 6.02.2023, 9:46
- 6,992

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі застаюцца нізкімі.
У студзені было прададзена 756 машын з улікам лёгкіх камерцыйных аўто, што на 46 адсоткаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта паведаміла БАА.
Лідарам рынка ў пачатку года застаецца Geely. За студзень было прададзена 543 аўтамабілі гэтай маркі. Лідарства Geely утрымлівае з чэрвеня 2022 гады. На другім месцы расейская LADA, на трэцім - кітайская JAC.
Аб'ём рэалізацыі легкавых аўтамабіляў у студзені скараціўся на 67 адсоткаў у параўнанні з першым месяцам мінулага года.