Расейскія лётчыкі застаюцца ў Беларусі пасля заканчэння «вучэнняў»
13- 6.02.2023, 15:13
- 10,126

Палёты расейскай авіяцыі над нашай краінай прадоўжацца.
Мінабароны Беларусі заявіла аб працягу зладжвання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі пасля заканчэння так званых вайсковых вучэнняў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
«Зыходзячы з той вайсковай палітычнай сітуацыі, якая зараз носіць крытычны характар, у нас створаная рэгіянальная групоўка войскаў і сіл. У гэтым годзе ўзмоцнены авіяцыйны кампанент, складнік гэтай групоўкі, і лётна-тактычныя вучэнні, якія мы праводзілі, - гэта адзін з элементаў зладжанасці нашых экіпажаў і расейскіх», - заявіў камандзір вайсковымі паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны ўзброеных сіл Беларусі Андрэй Лук'яновіч у эфіры дзяржаўнай ТВ.
Са слоў Лук'яновіча, на баявым дзяжурстве ў супрацьпаветранай абароне ўвесь час знаходзіцца блізу тысячы чалавек.