23 лютага 2024, Пятніца, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Кіраўнік РПЦ у 70-я гады шпіёніў на КДБ у Швэйцарыі

35
СМІ: Кіраўнік РПЦ у 70-я гады шпіёніў на КДБ у Швэйцарыі

Гундзяеў мог працаваць над аперацыяй «Міхайлаў».

Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл (Уладзімір Гундзяеў) у 1970-я гады шпіёніў за Швэйцарыяй на карысць Савецкага Саюза. Пра гэта паведамляюць швэйцарскія нядзельныя СМІ.

Франкамоўная швэйцарская газета Le Matin Dimanche і нямецкамоўная газета SonntagsZeitung апублікавалі са спасылкай на рассакрэчаныя архівы сцвярджэнні, што расейскі рэлігійны лідар працаваў нібыта на КДБ і ажыццяўляў выведную дзейнасць у 1970-я гады на карысць Савецкага Саюза.

Як паведамляецца, Кірыл займаўся шпіянажам, працуючы ў Жэневе ў якасці афіцыйнага прадстаўніка Маскоўскага патрыярхату пры Сусветнай радзе цэркваў (СРЦ). Місія Кірыла, кодавае імя якога было «Міхайлаў», заключалася таксама ў тым, каб уплываць на Раду, шчыльна інфільтраваную ў 1970-я і 1980-я гады савецкімі агентамі.

Расейская праваслаўная царква адмовілася каментаваць меркаваную шпіёнскую дзейнасць Кірыла ў Жэневе, а СРЦ кажа са свайго боку, што ў яе «няма ніякай інфармацыі» ў гэтым пытанні.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках