Прыгожын аспрэчыў фэйк расейскіх СМІ пра баі за Бахмут
5- 5.02.2023, 19:17
- 15,444

Кіраўнік ПВК «Вагнер» пракаментаваў інфармацыю пра баі за горад.
Верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, найміты якой удзельнічаюць у штурме Бахмута ў Данецкай вобласці, аспрэчыў паведамленні расейскіх СМІ, што ўкраінскае войска нібы «адступае з паўночных кварталаў горада».
Верхавод расейскіх наймітаў заявіў, што УСУ ваююць да апошняга, баі ідуць за кожную вуліцу.
– УСУ нікуды не адыходзяць. Гэта адносіцца не толькі да паўночных кварталаў Бахмута, але і да ўсіх астатніх.
Раней сайт Charter97.org прыводзіў заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, што Бахмут ніхто здаваць не будзе.