З'явіліся новыя фота аэрадрома ў беларускай Зябраўцы
2- 5.02.2023, 17:59
- 15,534

Здымкі зробленыя са спадарожніка.
На здымку, зробленым 4 лютага амэрыканскай кампаніяй Planet Labs, відаць заснежаны стары аэрадрома каля вёскі Зябраўкі. Здымкі аэрадрома былі апублікаваныя вайсковым украінскім рэсурсам Defense Express.
Размяшчэнне вайсковай тэхнікі не зведала значных змен у параўнанні з сітуацыяй, зафіксаванай 7 студзеня.
Прыкметным адрозненнем можна назваць заканчэнне пясчанага насыпу для ўсталявання вайсковай тэхнікі і вывад будаўнічай тэхнікі з паўночна-ўсходняй часткі аэрадрома.
Аэрадром у Зябраўцы ўсё гэтак жа застаецца месцам засяроджвання расейскіх зенітна-ракетных сістэм.
