У Белгарадскай вобласці выбухнула ракета, выпушчаная ў бок Украіны
9- 5.02.2023, 17:44
- 21,758

Акупанты няўдала выпусцілі C-300.
У Белгарадскай вобласці РФ прагучаў магутны выбух, гук якога зафіксавалі на некалькіх відэа. Украінскія Telegram-каналы пішуць, што яго прычынай стаў няўдалы старт расейскай ракеты С-300.
Расейскія Telegram-каналы пісалі, што ўпаў самалёт, а іншыя – пра ўдар па Белгародскай вобласці.
Адзначым, што на тэрыторыі расейскага рэгіёна зафіксавалі старты ракет С-300, якімі абстрэльваюць Украіну. Адразу пасля гэтага ў Белгарадскай вобласці пачулі выбух, бо адзін з набояў упаў на тэрыторыі рэгіёна РФ, аднак дакладнае месца невядома.
Даўней сайт Charter97.org пісаў, як адломкі C-300 падалі на тэрыторыі Малдовы.