У Беларусі на панядзелак абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
- 5.02.2023, 21:19
- 9,134

Будзе абліваха.
На панядзелак, 6 лютага, як і на нядзелю, на асобных адцінках дарог у краіне прагназуецца слізгота. Праз гэта сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі, паведамляецца на сайце Белгідрамета.
У панядзелак у Беларусі будзе хмарна з прасвятленнем, вецер заходні 3-8 м\с, месцам на дарогах - слізгота.
У Віцебску і Магілёве пройдзе невялікі снег, тэрмомэтар пакажа ад -2 да -4°C марозу. У Гомелі тэмпература паветра такая ж, але істотных ападкаў не прагназуюць.
У Менску таксама абяцаюць невялікі снег, на дварэ будзе ад -1 да -3°C.
Цяплей за ўсё будзе на захадзе Беларусі - у Берасці і Гародні ад -1 да +1°C, без істотных ападкаў.