Амэрыканец накаўтаваў расейскага байца Емяльяненку
34- 5.02.2023, 16:01
- 18,520

Развітальны бой расейца скончыўся праз 2 хвіліны і 39 сэкундаў.
Расейскі баец, экс-давераная асоба Пуціна, прыхільнік вайны ва Украіне Фёдар Емяльяненка саступіў амэрыканцу Раяну Бэйдэру ў сваёй заключнай сустрэчы ў кар'еры. Гэты бой пачынаў турнір Bellator 290, які прайшоў у Інглвудзе (штат Каліфорнія).
Сустрэча закончылася ўжо ў першым раўндзе, доўжылася 2 хвіліны і 39 сэкундаў. Бэйдэр на другой хвіліне перакуліў расейца на спіну. Затым Емяльяненка прапусціў сэрыю ўдараў у партэры, і суддзя спыніў бой.
Такім чынам, Емяльяненка не змог здабыць тытул чэмпіёна Bellator у цяжкай вазе, які належаў Бэйдэру.
Пасля паразы Емяльяненка афіцыйна абвясціў аб заканчэнні кар'еры.