У Новай Кахоўцы ўзарвалі яхт-клуб акупантаў з караблямі і вайскоўцамі РФ
2- 5.02.2023, 15:33
- 14,860

Пасля сэрыі выбухаў базу ахапіў пажар.
На акупаванай частцы Херсонскай вобласці зноў паведамляюць пра «бавоўну». Выбухі грымнулі ў яхт-клубе ў Новай Кахоўцы, які налюбавалі для адпачынку расейскія акупанты, паведамляе obozrevatel.com.
Пасля выбухаў на тэрыторыі яхт-клуба шугануў пажар. Фота і відэа з месца здарэння з'явіліся ў херсонскіх публічных суполках.
Так, як піша мясцовы Telegram-канал, горача сёння было на тэрыторыі новакахоўскага яхт-клуба. Паводле суполкі, пашкоджаныя не толькі плывучыя сродкі, якія пасля ўдараў загарэліся, але і памяшканні, дзе часта збіраліся расейскія акупанты.
«Новая Кахоўка, яхт-клуб. Нармальна прыляцела ў дамы, дзе любілі пасядзець акупанты», - гаворыцца ў паведамленні.


Паводле сведчанняў тутэйшых жыхароў, выбухі грымнулі ў яхт-клубе "Maxmarine". Выбухі грымнулі ў месце пад 12 гадзін дня.
Звестак аб стратах акупантаў у выніку «бавоўны» пакуль няма, аднак ёсць падставы меркаваць, што ўдар па яхт-клубе стаўся для захопнікаў дастаткова балючым.






