УСУ разбілі пад Вуглядарам частку 155-й брыгады РФ і ўзялі шмат палонных
8- 5.02.2023, 14:33
- 18,406

Расейскіх марскіх пяхотнікаў, якія здаліся, паказалі на відэа.
Узброеныя Сілы Украіны разграмілі расейскіх акупантаў з марской пяхоты на Данбасе, многія з гэтых марскіх пяхотнікаў патрапілі ў палон. Гэта адбылося на Вугледарскім кірунку, паведамляе ўкраінскі журналіст Уладзімір Золкін.
Палонныя расейскія акупанты служылі ў 155-й асобнай гвардзейскай брыгадзе марской пяхоты. Што да дэталяў бою і ўзяцця ў палон, то яны не выдаюцца.
Са слоў журналіста, у палон трапіў не менш за дзясятак расейскіх марпехаў.
«Больш за дзясятак расейскіх марпехаў усё ж выявілі кемлівасць - своечасова здаліся ў палон», - адзначаецца ў відэа.
Нагадаем, што 1 лютага Аб'яднаны прэс-цэнтр Сіл абароны паведаміў, што пад Вуглядарам украінскія вайскоўцы разбілі ворагаў менавіта гэтай 155-й АБрМП УС РФ.
