Выйшаў на волю бард Андрэй Мельнікаў
3- 5.02.2023, 14:23
- 3,776

Вядомага музыку затрымалі 10 дзён таму.
Вядомы беларускі бард Андрэй Мельнікаў адбыў 10 дзён адміністрацыйнага арышту ў ізалятары Менскага раёна на вуліцы Скарыны ў Менску і выйшаў на волю, паведамляе «Новы час».
Андрэя Мельнікава затрымалі 10 дзён таму, калі ён прыйшоў па выкліку да ўчастковага. На барда склалі пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацсетцы «Одноклассники».