Паніка ў Маскве: каля горада ставяць блок-пасты праз уцёклых «мобікаў»
24- 5.02.2023, 14:18
- 24,518

Вайскоўцы выскачылі з эшалона ў Варонежскай вобласці і едуць у сталіцу РФ
Шасцёра расейскіх мабілізаваных уцяклі з вайсковага эшалона у Варонежскай вобласці. Праз уцёклых узмацняюць пасты патрульнай службы у Маскве і наваколлі.
Як паведамляе расейскі тэлеграм-канал «База», «мобікі» выйшлі з цягніка ў Варонежы без дазволу камандавання. Дзе яны цяпер - невядома.
Арыентацыю на ўцекачоў адправілі ў абласныя аддзяленні паліцыі. Сярод уцекачоў:
Дзмітрый К., 26 гадоў;
Аляксей Т., 31 год;
Юры м., 31 год;
Міхаіл С., 33 гады;
Міхаіл Ш., 22 гады;
Андрэй Н., 35 гадоў.
Вядома, што частка "мобікаў" маглі выехаць у бок Масквы на белай таксоўцы "Фольксваген Пола".