На мяжы Беларусі з Украінай «зніклі» 12 баявых верталётаў РФ
17- 5.02.2023, 13:55
- 53,948

Што адбылося?
Сёння, 5 лютага, у Беларусі ад прыгранічча з Украінай адвялі 12 верталётаў Паветрана-касмічных сіл РФ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на маніторынгавыя групы.
Паведамляецца, што ў перыяд 09:00-10:30 12 расейскіх верталётаў, сярод якіх Мі-8 і Мі-24, перабазаваліся з аэрадрома «Лунінец» на аэрадром «Мачулішчы».
Дадамо, што 19 студзеня група з 11 верталётаў ВКС РФ з «Мачулішчаў» была перакінутая ў «Лунінец». Цяпер жа яны ўсе вярнуліся назад, гэта значыць, былі адведзеныя значна далей ад мяжы з Украінай.