26 красавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская ракета патрапіла ў будынак універсітэта Бекетава ў Харкаве

5
Расейская ракета патрапіла ў будынак універсітэта Бекетава ў Харкаве

Колькасць параненых пасля варварскага абстрэлу горада расце.

Падчас абстрэлу Харкава ў нядзелю, 5 лютага, адна з ракет С-300 патрапіла ў будынак цэнтральнага корпуса Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта гарадской гаспадаркі імя А.М. Бекетава. На гэты момант раненні атрымалі ўжо 5 чалавек.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на каментар мэра Харкава Ігара Церахава мясцовым СМІ.

«Спецыялісты абследуюць усе дамы. Асноўная задача - пакватэрны абыход. Будзем аднаўляць камунікацыі, калі яны былі пашкоджаныя», - растлумачыў Церахаў, дадаўшы, што сярод асноўных задач і «дапамога акадэміі гарадской гаспадаркі».

Паводле інфармацыі прэс-сакратаркі Нацыянальнай паліцыі Харкаўскай вобласці Алены Бараннік раненні атрымалі 5 чалавек: чацвёра - гэта жыхары жылога дома і пяты - гэта ахоўнік універсітэта. Траім параненым надаі дапамогу на месцы, дваіх шпіталізавалі.

Як распавялі ў абласной пракуратуры, паводле папярэдніх звестак, акупанты абстралялі Харкаў дзвюма ракетамі тыпу С-300 з тэрыторыі Белгародскай вобласці РФ. Адна з ракет патрапіла ў пяціпавярховы будынак вышэйшай навучальнай установы. Іншая варожая ракета патрапіла каля жылога дома.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 5 лютага расейскія акупанты атакавалі цэнтр Харкава дзвюма ракетамі С-300. Зафіксаваны «прылёт» у жылую пабудову. Першапачаткова паведамлялася аб адным пацярпелым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках