Байцы УСУ захапілі рэдкі расейскі бронеаўтамабіль «Воднік»
5- 5.02.2023, 13:08
- 13,426

Рарытэтны пазадарожнік адправілі на фронт праз дэфіцыт вайсковай тэхнікі.
Узброеныя сілы Украіны ўзялі ў якасці трафею расейскі ГАЗ-3937 «Воднік», рэдкі пазадарожнік, здольны пераадольваць водныя перашкоды «ўплаў».
Як адзначыў вайскова-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка, гэты бронеаўтамабіль стаіць на ўзбраенні расейскага войска ў колькасці, не большай за паўсотню, Мінабароны РФ адмовілася ад вялікай замовы «Воднікаў», бо яны апынуліся занадта цяжкімі для транспартавання.
На думку Каваленкі, выкарыстоўваць нават такія рарытэтныя бронеаўтамабілі ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне Расею вымушае дэфіцыт ББМ.
«Пры гэтым, нават такая рэдкасць ужо ў руках УСУ, што лішні раз кажа, як аб інтэнсіўнасці баявых дзеянняў, так і іх рэзультатыўнасці. Вядома ж, не на карысць расейскіх войскаў», - дадаў экспэрт.
