«Чаму ты мне не сказаў, што і дзяцей забіваў?»
18- 5.02.2023, 12:08
- 25,010

Расейка прыйшла ў шок пасля размовы з мужам-акупантам.
Расейскія акупанты на вайне ва Украіне забіваюць мірнае насельніцтва, прынамсі, ні ў чым нявінных дзяцей. Іх жонкі шчыра дзівяцца, з якімі нелюдзямі яны жылі.
Пра гэта сведчыць новы аўдыёперахоп, які апублікавала Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
«Ты што, і дзяцей забіваў, Кірыл? Кірыл, ты сур'ёзна? Чаму ты мне пра гэта не сказаў? Чаму ты мне не сказаў аб тым, што ты там таксама дзяцей забіваў? Чаму не сказаў?» – пытаецца ў істэрыцы жанчына.
У той самы час жонка акупанта не разумее, як і чым Украіна будзе расплачвацца з краінамі Захаду за нададзеную ёй вайсковую дапамогу.
Яна мяркуе, што за гэтую дапамогу афіцыйнаму Кіеву давядзецца аддаць ЕЗ якую-небудзь частку тэрыторый. Таму лепш, з яе слоў, аддаць украінскія землі Расеі і «супакоіцца».
Нагадаем, з пачатку поўнамаштабнай вайны расейскія вайсковыя злачынцы забілі ва Украіне 459 дзяцей. Яшчэ сотні непаўналетніх пацярпелі ў выніку расейскай агрэсіі.