Кіраўнік Паўночнай Асеціі патрапіў пад абстрэл УСУ на Запарожжы
5- 5.02.2023, 11:50
- 8,392

Разам з ім былі і расейскія прапагандысты.
Расейскія прапагандысты і кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла на акупаванай частцы Запарожскай вобласці патрапілі пад абстрэл. Перад тым расейскі чыноўнік у суправаджэнні камер «наведаў пазіцыі» расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведамілі прапагандысты крамлёўскага інфармагенцтва ТАСС.

«Кіраўнік Рэспублікі Паўночная Асеція Сяргей Мяняйла разам з рэдактарам нашага агенцтва па Паўночна-Каўказскай федэральнай акрузе Нізамі Гаджыбалаевым і здымачнай групай Першага канала патрапілі пад абстрэл УСУ на тэрыторыі Запарожскай вобласці. Пацярпелых няма», - паведамілі прапагандысты.
Падаў голас пасля публікацыі навіны аб абстрэле і сам Мяняйла.
«У Запарожжы патрапілі пад абстрэл. Ніхто не пацярпеў. Шараговы выпадак на тэрыторыі баявых дзеянняў», - напісаў ён у сваім Telegram-канале, мабыць, не разумеючы, што пабываў на акупаванай частцы Запарожскай вобласці, а ў самім Запарожжы яму «свеціць» апынуцца хіба што пасля трапляння ў палон да ўкраінскіх воінаў.

