Спявак-пуцініст Газманаў гатовы адправіцца на фронт
40- 5.02.2023, 11:13
- 16,688

Калі «радзіма загадае».
Пуцініст і прыхільнік «расейскага свету», спявак Алег Газманаў паведаміў, што возьме ў рукі аўтамат, каб забіваць мірных украінцаў.
«Мне 71 год. Калі Радзіма загадае, я вазьму аўтамат і пайду. Але цяпер карысны тым, што спяваю свае песні», — сказаў музыка ў праграме «Жыццё і лёс» на галоўным прапагандысцкім канале «Расія 1».