Навошта расейскі прапагандыст Салаўёў прыязджаў у Беларусь?
19- 5.02.2023, 10:51
- 26,410

Прыкмет падрыхтоўкі Лукашэнкі да поўнамаштабнай вайны з Украінай становіцца ўсё больш.
Як паведамляў сайт Charter97.org, расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў прыязджаў у Беларусь. У сваім канале ён апублікаваў фота з беларуска-ўкраінскай мяжы, здымкі з беларускімі, а таксама расейскімі вайскоўцамі, якіх рыхтуюць у Беларусі для вайны з Украінай.
Са слоў Салаўёва, ён наведаў размяшчэнне байцоў беларускіх ССА і пагранічнікаў, паразмаўляў з разлікамі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» і РСЗА «Паланэз», паглядзеў на падрыхтоўку вайскоўцаў рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі.
Таксама Салаўёў паведаміў, што ўжо вяртаецца з гэтай «насычанай» паездкі і паабяцаў справаздачу ў сваіх эфірах.

Год таму Салаўёў быў у Беларусі і ўзяў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што «вайны ў Еўропе не будзе, а Украіна ніколі не будзе ваяваць з Беларуссю».
«Гэтая вайна працягнецца, Валодзя, ну максімум, 3-4 дні. Там няма каму супраць нас ваяваць», - сказаў Лукашэнка.

Праз месяц расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі напалі на Украіну.
Нядаўна амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заявіў, што Лукашэнка рыхтуецца да поўнамаштабнай вайны з Украінай.
«Беларусь рыхтуецца да вайны, і гэта не сакрэт. Прынамсі, пра гэта неаднаразова Лукашэнка казаў», - заявіў дыпламат. Ён падкрэсліў, што прысутнасць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі - гэта галоўная рызыка.

Незалежныя экспэрты адзначаюць, што візіты расейскіх службовых асоб і прапагандыстаў у Беларусь маюць на мэце паскорыць падрыхтоўку новага ўварвання ва Украіну з беларускай тэрыторыі.
