Расея ўдарыла ракетамі С-300 па цэнтры Харкава
1- 5.02.2023, 10:33
- 11,196

У Кіеўскім раёне горада прагрымеў магутны выбух.
Раніцай, 5 лютага, у Харкаве прагрымеў выбух. У рэгіёне абвешчаная паветраная трывога.
Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў, акупанты патрапілі па цэнтральнай частцы горада.
«Акупанты наносяць удары, жыхароў Харкава і вобласці просяць знаходзіцца ў хованках. Зафіксаваны «прылёт» у цэнтральнай частцы горада. Папярэдне ракета С-300. Інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых удакладняецца», - напісаў Сінягубаў у Telegram.
У Сетцы паведамляюць, што пасля выбуху паднімаецца дым.
Мэр Харкава Ігар Церахаў паведамляе пра дзве ракеты:
«Дзве варожыя ракеты ўдарылі па цэнтры Харкава. Патрапілі ў Кіеўскі раён горада. Папярэдне размова ідзе аб ракетах С-300. Інфармацыі аб ахвярах удару пакуль няма - на месцы трапляння ракет ужо працуе ДСНС, разбіраюць завалы і праводзяць пошукавую аперацыю», - напісаў ён у Telegram.
Пазней стала вядома, што ў выніку расейскага абстрэлу адбыўся пажар у адным з жылых дамоў.
Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў, праз абстрэл пацярпелі тры чалавекі: 54-гадовая жанчына і двое мужчын 51 і 55 гадоў.