Як ЗША збілі кітайскі шар-шпіён: дэталі аперацыі
10- 5.02.2023, 9:45
- 17,054

Былі задзейнічаныя знішчальнікі F-22, узнятыя з базы ў штаце Вірджынія.
У Злучаных Штатах раскрылі дэталі аперацыі па знішчэнні кітайскага паветранага шара, які ўважаецца за шпіёна.
Пра гэта паведамляе CNN.
Са слоў прадстаўніка амерыканскага абароннага міністэрства, былі задзейнічаныя знішчальнікі F-22, узнятыя з базы ВПС у штаце Вірджынія.
«Вайскоўцы ЗША збілі кітайскі аэрастат над Атлантычным акіянам з дапамогай ракеты AIM-9X», – пішуць СМІ.
Журналісты ўказалі, што па цэлі выпусцілі толькі адну ракету.

Як паведамляў сайт Charter97.org, на днях амерыканскія вайскоўцы выявілі ў паўночнай частцы Злучаных Штатаў выведвальны паветраны шар.
У сваю чаргу МЗС Кітая заявіла, што паветраны шар прыляцеў з іх тэрыторыі, аднак не выкарыстоўваўся для выведкі.
Дзяржсакратар Энтані Блінкен заявіў, што пралёт кітайскага аэрастата над тэрыторыяй ЗША з'яўляецца парушэннем суверэнітэту краіны і міжнароднага права і перанёс свой візіт у Кітай.