Якія вітаміны і лекі можна адпраўляць палітвязням?
1- 26.02.2023, 19:25
- 3,608

Інструкцыю апублікавалі праваабаронцы.
З 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць каранцінныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязанае гэта са «стабілізацыяй сітуацыі што да захворвання на COVID-19».
Падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі можна праз «медыцынскую бандэроль». Такую бандэроль трэба падпісаць «з медыкаментамі». Адпраўляць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не набыў законную моц.
Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням ці даслаць поштай:
- усе вітаміны (таксама «Д3-капс» і Амега-3), можна нават у шыпучых таблетках;
- лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
- абязбольвальныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;
— заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600 мг» і іншыя;
- свечкі і крэм «Рэліф»;
- працяглы курс «Тэрафлексу» ад болю ў суставах;
- Гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб увільгатняць іх;
- таблеткі ад болю ў горле, ад кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
- «Смекта», «Альмагель», «Омез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
- лекі пры кішачных разладах;
- лейкапластыр;
- «Дэкспантэнол»;
- Інгалятары, калі ў чалавека астма.