У школах з класных часопісаў выключылі звесткі аб месцы працы бацькоў
12- 20.02.2023, 16:05
- 8,432

Пастанова набудзе моц з 1 верасня.
Пастановай Міністэрства адукацыі зацверджаныя тыпавыя формы класнага часопіса.
«Агулам захаваныя формы класных часопісаў, якія выкарыстоўваюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў наш час. Разам з тым у іх унесеныя змены, прадугледжаныя Кодэксам аб адукацыі ў новай рэдакцыі», - распавялі ў міністэрстве.
Напрыклад, прадугледжаная магчымасць правядзення прамежкавай атэстацыі не толькі па чвэрцях, але і па паўгоддзях.
Дарэчы, са старонак класных часопісаў прыбралі інфармацыю аб месцы працы «законных прадстаўнікоў непаўналетніх», гэта значыць, бацькоў або апекуноў.
Пастанова набывае моц з 1 верасня 2023 года.